Skip to content
Permalink
master
Switch branches/tags

Name already in use

A tag already exists with the provided branch name. Many Git commands accept both tag and branch names, so creating this branch may cause unexpected behavior. Are you sure you want to create this branch?
Go to file
 
 
Cannot retrieve contributors at this time
Гэты пераклад зрабіў Дзьмітры Габінскі, © 2015 г.
==============================================================================
Файл “прачытай мяне” OmegaT 3.0
1. Інфармацыя пра OmegaT
2. Што такое OmegaT?
3. Усталёўка OmegaT
4. Унёскі ў OmegaT
5. Праблемы з OmegaT? Патрэбная дапамога?
6. Зьвесткі пра гэтую рэдакцыю
==============================================================================
1. Інфармацыя пра OmegaT
Актуальную інфармацыю пра OmegaT можна знайсьці на:
http://www.omegat.org/
Падтрымка карыстальнікаў праз групу карыстальнікаў Yahoo (шматмоўная) з магчымасьцю пошуку ў архівах без падпіскі:
http://tech.groups.yahoo.com/group/OmegaT/
Запыты ўдасканаленьняў (па-ангельску) на сайце SourceForge:
https://sourceforge.net/p/omegat/feature-requests/
Паведамленьні пра памылкі (па-ангельску) на сайце SourceForge:
https://sourceforge.net/p/omegat/bugs/
==============================================================================
2. Што такое OmegaT?
OmegaT — гэта праграма на базе памяці перакладаў (computer-assisted translation). Яна свабодная, за выкарыстаньне яе, нават для прафэсійных мэтаў, ня трэба плаціць, і яе можна свабодна мадыфікаваць і/ці распаўсюджваць згодна з карыстальніцкай ліцэнзіяй.
Галоўныя асаблівасьці OmegaT:
- здольнасьць працаваць у любой апэрацыйнай сыстэме, якая падтрымлівае Java
- выкарыстаньне любога сапраўднага файла TMX у якасьці апорнай памяці перакладу
- гнуткае сэгмэнтаваньне па сказах (з выкарыстаньнем SRX-падобнага мэтада)
- пошук у праекце і апорных файлах памяці перакладаў
- пошук у файлаў падтрымліваных фарматаў у любой дырэкторыі
- падбор недакладных супадзеньняў
- разумная апрацоўка праектаў улучна з апрацоўкай складаных гіерархіяў каталёгаў
- падтрымка глясароў (праверкі тэрміналёгіі)
- падтрымка свабодных сродкаў праверкі правапісу падчас рэдагаваньня
- падтрымка слоўнікаў StarDict
- падтрымка сэрвіса машыннага перакладу Google Translate
- лёгкая і поўная дакумэнтацыя і падручнік
- лякалізацыя на многіх мовах.
OmegaT непасрэдна падтрымлівае наступныя фарматы файлаў:
- нефарматаваны тэкст
- тэкст ASCII (.txt і да г. п.)
- кадаваны тэкст (*.UTF8)
- файлы рэсурсаў Java (.properties)
- файлы PO (.po)
- файлы INI тыпу ключ=значэньне (*.ini)
- файлы DTD (*.DTD)
- файлы DocuWiki (*.txt)
- файлы субтытраў SubRip (*.srt)
- файлы CVS Magento CE Locale (*.csv)
- файлы тэксту з тэгамі
- OpenOffice.org / OpenDocument (*.odt, *.ott, *.ods, *.ots, *.odp, *.otp)
- Microsoft Open XML (* DOCX, XLSX *, * PPTX ...)
- (X)HTML (*.html, *.xhtml,*.xht)
- Файлы кампілятара дапамогі HTML (*.hhc, *.hhk)
- DocBook (*.xml)
- аднамоўныя файлы XLIFF (*.xlf, *.xliff, *.sdlxliff)
- QuarkXPress CopyFlowGold (*.tag, *.xtg)
- файлы ResX (*.resx)
- файлы рэсурсаў Android (*.xml)
- LaTex (*.tex, *.latex)
- файлы даведкі (*.xml) і дапаможніка (*.hmxp)
- Typo3 LocManager (*.xml)
- файлы лякалізацыі WiX (*.wxl)
- Iceni Infix (*.xml)
- экспарт Flash XML (*.xml)
- Wordfast TXML (*.txml)
- Camtasia для Windows (*.camproj)
- Visio (*.vxd)
OmegaT можна таксама наладзіць на падтрымку іншых фарматаў файлаў.
OmegaT аўтаматычна аналізуе нават вельмі складаныя гіерархіі каталёгаў, каб атрымаць доступ да ўсіх падтрыманых файлаў, і стварае мэтавую дырэкторыю з такой жа структурай, улучна з копіямі непадтрыманых файлаў.
Каб хутка пачаць працу, трэба запусьціць OmegaT і прачытаць паказаны падручнік для хуткага старту.
Падручнік карыстальніка знаходзіцца ў сьцягнутым пакеце, яго можна вызваць праз мэню [Дапамога] пасьля запуску OmegaT.
==============================================================================
3. Усталёўка OmegaT
3.1 Агульныя зьвесткі
OmegaT патрабуе ўсталёўкі ў сыстэме Java Runtime Environment (асяродзьдзя выкананьня Java) вэрсіі 1.5 ці вышэй. OmegaT цяпер можна атрымаць у выглядзе
пакетаў з Java Runtime Environment,
каб палегчыць для карыстальнікаў атрыманьне і ўсталёўку.
Калі Java ўжо ўсталяваная, бягучую вэрсію OmegaT можна ўсталяваць праз Java Web Start.
Для гэтага трэба загрузіць наступны файл і затым выканаць яго:
http://omegat.sourceforge.net/webstart/OmegaT.jnlp
Ён усталюе на ваш кампутар належнае асяродзьдзе і самую праграму пры першым запуску. Для далейшых выклікаў злучэньне з Інтэрнэтам неабавязковае.
Падчас усталёўкі, у залежнасьці ад апэрацыйнай сыстэмы, вы можаце атрымаць некалькі папярэджаньняў бясьпекі. Сэртыфікат прадстаўлены “PnS Канцэпцыі”.
Дазволы, якія вы даяце гэтай вэрсіі (што можа быць пазначанае як “неабмежаваны доступ да кампутара”), зьяўляюцца такімі ж самымі, што і дазволы, якія даюцца лякальнай вэрсіі, усталяванай паводле працэдуры, апісанай далей: яны дазваляюць доступ да жорсткага дыска кампутара. Калі зноў націснуць па OmegaT.jnlp, будуць правераныя абнаўленьні OmegaT (калі ёсьць злучэньне з Інтэрнэтам), пры наяўнасьці яны будуць усталяваныя, а пасьля гэтага запусьціцца OmegaT.
Ніжэй апісваюцца альтэрнатыўныя шляхі і сродкі спампаваньня і ўсталёўкі OmegaT.
Карыстальнікам Windows і Linux: калі вы ўпэўненыя, што ў сыстэме ўжо ёсьць прыдатная вэрсія JRE, можна ўсталяваць OmegaT без JRE (у назьве вэрсіі будзе “Without_JRE”).
Калі ёсьць сумнеў, раім карыстацца вэрсіяй, якая ўтрымлівае JRE. Гэта бясьпечна, нават калі JRE ўжо ўсталяваная ў сыстэме, бо гэтая вэрсія ёй не перашкодзіць.
Карыстальнікам Linux трэба зважаць, што OmegaT працуе з вольнымі/адкрытымі рэалізацыямі Java, якія можна сустрэць у многіх дыстрыбутывах Linux (напрыклад, Ubuntu), але імаверныя розныя праблемы. Таму мы раім сьцягнуць і ўсталяваць альбо Oracle Java Runtime Environment (JRE), або OmegaT у камплекце з JRE (файл .tar.bz2), з “Linux” у назьве файла). Калі вы ўсталюеце вэрсію Java на сыстэмным узроўні, або пераканайцеся, што яна ўлучаная ў шлях запуску, або выклікайце яе яўна пры запуску OmegaT. З гэтай прычыны, калі вы ня вельмі добра знаёмыя з Linux, мы раім усталяваць вэрсію OmegaT з JRE. Гэта бясьпечна, таму што “лякальная” JRE ня будзе ўмешвацца ў іншую JRE, якая ўсталяваная ў сыстэме.
Карыстальнікі Mac ужо маюць Java, усталяваную на іхніх кампутарах у Mac OS X да вэрсіі 10.7 (Lion). Карыстальнікам Lion пры першым запуску праграмы, якая патрабуе Java, будзе паказанае адпаведнае паведамленьне сыстэмы, пасьля чаго сыстэма аўтаматычна яе загрузіць і ўсталюе.
Пры працы ў Linux на сыстэмах PowerPC спатрэбіцца JRE ад IBM,
таму што Sun ня робіць JRE для сыстэмаў PPC. У такім выпадку сьцягнуць тут:
http://www.ibm.com/developerworks/java/jdk/linux/download.html
3.2 Усталёўка
* Карыстальнікі Windows:
Проста запусьцеце праграму ўсталёўкі Калі вы хочаце,
праграма ўсталёўкі можа стварыць цэтлікі для запуску OmegaT.
* Карыстальнікі Linux:
Пакладзеце архіў у які заўгодна прыдатны каталёг і распакуйце яго; пасьля гэтага можна запускаць OmegaT. Аднак вы можаце скарыстацца з акуратнейшага і зручнейшага для карыстальніка спосаба ўсталёўкі з дапамогай сцэнара ўсталёўкі (linux-install.sh). Для выкарыстаньня гэтага сцэнара, адчынеце вакно тэрмінала (кансолі), перайдзеце ў дырэкторыю, дзе знаходзяцца файлы OmegaT.jar і linux-install.sh (сцэнар усталёўкі), і выканайце сцэнар камандай ./linux-install.sh.
* Карыстальнікі Mac: скапіюйце архіў OmegaT.zip у якое заўгодна зручнае месца, распакуйце яго, каб атрымаць дырэкторыю з файлам індэкса дакумэнтацыі HTML і праграмным файлам OmegaT.app.
* Іншыя (напрыклад Solaris, FreeBSD): каб усталяваць OmegaT, проста стварэце прыдатную дырэкторыю для яе. Скапіюйце архіў OmegaT (zip або tar.bz2) у гэтую дырэкторыю і распакуйце яго там.
3.3 Запуск OmegaT
OmegaT запускаецца наступным чынам.
* Карыстальнікі Windows:
Калі ў працэсе ўсталёўкі вы стварылі цэтлік на працоўным стале, двойчы клініце па ім. Або двойчы клікніце па файле
OmegaT.exe. Калі вы бачыце файл OmegaT, але не OmegaT.exe праз мэнэджар файлаў (Windows Explorer), трэба зьмяніць наладкі такім чынам, каб паказваліся пашырэньні назваў файлаў.
* Карыстальнікі Linux:
Калі быў выкарыстаны сцэнар усталёўкі, для запуску OmegaT трэба:
націснуць Alt+F2
а затым увесьці:
omegat
* Карыстальнікі Mac:
Двойчы націснуць файл OmegaT.app.
* З дыспэтчара файлаў (усі сыстэмы):
Двойчы націснуць файл OmegaT.jar. Гэта спрацуе, толькі калі файлы .jar у сыстэме асацыяваныя з Java.
* З каманднага радка (усі сыстэмы):
Каманда для запуску OmegaT наступная:
cd <каталёг, дзе знаходзіцца файл OmegaT.jar>
<назва і шлях да выканальнага файла Java> -jar OmegaT.jar
(Выканальны файл Java — гэта файл java ў Linux і java.exe ў Windows.
Калі Java ўсталяваная на сыстэмным узроўні і прапісаная ў камандным шляху, поўны шлях не патрэбны.)
Як наладзіць запуск OmegaT:
* Карыстальнікі Windows:
Праграма ўсталёўкі можа стварыць цэтлікі ў мэню пуска, на працоўным стале і на панэлі хуткага выкліку. Вы таксама можаце ўручную перацягнуць файла OmegaT.exe ў мэню пуску, на працоўны стол або панэль хуткага запуску, каб зрабіць там адпаведнае лучыва.
* Карыстальнікі Linux:
Для зручнейшага запуску OmegaT можна карыстацца сцэнаром Kaptain з архіва (omegat.kaptn). Каб выкарыстаць гэты сцэнар, неабходна найперш усталяваць Kaptain. Пасьля гэтага можна запусьціць сцэнар запуску Kaptain праз
Alt + F2
omegat.kaptn
Для атрымання дадатковай інфармацыі пра сцэнар Kaptain і пра даданьне пунктаў мэню і абразкоў для запуску ў Linux, прачытайце дапаможнік OmegaT on Linux HOWTO.
Карыстальнік Mac:
Перацягнеце OmegaT.app у свой док або на панэль акна Finder, каб атрымаць магчымасьць запуску зь якога заўгодна месца. Праграму таксама можна будзе выклікаць
праз пошукавае поле Spotlight.
==============================================================================
4. Удзел у праекце OmegaT
Каб удзельнічаць у распрацоўцы OmegaT, можна скантактавацца з распрацоўнікамі праз:
http://lists.sourceforge.net/lists/listinfo/omegat-development
Каб перакласьці інтэрфэйс карыстальніка OmegaT, дапаможнік карыстальніка і іншыя адпаведныя дакумэнты, прачытаць:
http://www.omegat.org/en/howtos/localizing_omegat.php
І падпісацца на рассылку перакладчыкаў:
https://lists.sourceforge.net/lists/listinfo/omegat-l10n
Для іншага ўдзелу сьпярша далучэцеся да групы карыстальнікаў:
http://tech.groups.yahoo.com/group/omegat/
І даведацца, што робіцца ў сьвеце OmegaT…
Стваральнік OmegaT — Кіт Годфры.
Кіраўнік праекта OmegaT — Дзідзье Брыель.
Папярэднія ўдзельнікі:
(паводле альфабэту)
Праграмісты:
Золтан Бартка
Фолькер Бэрлін
Дзідзье Брыель
Максім Міхальчук (цяпер вядучы распрацоўнік)
Алесь Булойчык (вядучы распрацоўнік)
Сандра Джын Чуа
Тама Карданье
Энрыке Эстэвэс Фэрнандэс
Марцін Флёрке
Вільдрых Фур’е
Філіп Хол
Жан-Крыстоф Эляры
Тама Юр’ё
Ганс-Пэтэр Якабс
Кайл Кэйтарн
Пётр Кулік
Ібаі Лякунса Вэляска
Гвіда Лендэрс
Арон Мадлан-Кэй
Фаб’ян Мандэльбаўм
Манфрэд Марцін
Адыель Мітман
Джон Моран
Максім Міхальчук
Арно Пэтэрс
Генры Пійфэрс
Брыяк Пільпрэ
Тыяга Сабога
Анджэй Савула
Бэнджамін Сайбанд
Юй Тан
Рашыд Умараў
Антоніё Вілеі
Ілья Вінаградаў
Марцін Вундэрліх
Міхаіл Захараў
Іншыя ўдзельнікі
Сабінэ Крэтэла
Дзьмітры Габінскі
Жан-Крыстоф Эляры (кіраўнік лякалізацыі)
Вэнсан Бідо (кіраўнік дакумэнтацыі)
Сэмюэл Мюрэй
Марк Праяр (вэб-майстар)
і шмат іншых добрых людзей
(Калі вы мяркуеце, што зрабілі значны ўнёсак у праект OmegaT Project, але вашага імя няма ў сьпісах, зьвяртайцеся да нас.)
OmegaT выкарыстоўвае наступныя бібліятэкі:
HTMLParser 1.6, аўтары Сомік Рага, Дэрык Освальд і іншыя (ліцэнзія LGPL)
VLDocking Framework 3.0.5-SNAPSHOT (ліцэнзія LGPL)
Hunspell, аўтары Ласла Нэмэт і іншыя (ліцэнзія LGPL)
JNA Тода Фаста, Тыматы Ўола і іншых (ліцэнзія LGPL)
Swing-Layout 1.0.4 (ліцэнзія LGPL)
Jmyspell 2.1.4 (ліцэнзія LGPL)
SVNKit 1.8.5 (ліцэнзія TMate)
Sequence Library (ліцэнзія Sequence Library)
ANTLR 3.4 (ліцэнзія ANTLR 3)
SQLJet 1.1.10 (ліцэнзія GPL v2)
JGit (ліцэнзія Eclipse Distribution)
JSch (ліцэнзія JSch)
Base64 (у агульным доступе)
Diff (ліцэнзія GPL)
trilead-ssh2-1.0.0-build217 (ліцэнзія Trilead SSH)
lucene-*.jar (ліцэнзія Apache License 2.0)
Генэратары метак для англійскай мовы (org.omegat.tokenizer.SnowballEnglishTokenizer і
org.omegat.tokenizer.LuceneEnglishTokenizer) выкарыстоўваюць ігнараваныя словы з Okapi
(http://okapi.sourceforge.net) (ліцэнзія LGPL)
tinysegmenter.jar (зьмененая ліцэнзія BSD)
commons-*.jar (ліцэнзія Apache License 2.0)
jWordSplitter (ліцэнзія Apache License 2.0)
LanguageTool.jar (ліцэнзія LGPL)
morfologik-*.jar (ліцэнзія Morfologik)
segment-1.4.1.jar (ліцэнзія Segment)
pdfbox-app-1.8.1.jar (ліцэнзія Apache 2.0)
KoreanAnalyzer-3x-120223.jar (ліцэнзія Apache License 2.0)
SuperTMXMerge-for_OmegaT.jar (ліцэнзія LGPL)
groovy-all-2.2.2.jar (ліцэнзія Apache License 2.0)
slf4j (ліцэнзія MIT)
juniversalchardet-1.0.3.jar (ліцэнзія GPL v2)
==============================================================================
5. Праблемы з OmegaT? Патрэбная дапамога?
Перад тым, як паведамляць пра памылку, трэба пераканацца, што дакумэнтацыя добра прачытаная. Што вы бачыце, можа насамрэч быць асаблівасьцю OmegaT, якую вы толькі што адкрылі. Калі пры праглядзе часопіса OmegaT там знойдуцца словы “Error (Памылка)”, “Warning (Папярэджаньне”, “Выключэньне” ці “died unexpectedly (неспадзявана памёр)”, то магчыма, што знойдзеная праблема (файл log.txt знаходзіцца ў дырэкторыі перавагаў карыстальніка, гл. дапаможнік карыстальніка).
Наступнае, што трэба, гэта пацьвердзіць знойдзенае у іншых карыстальнікаў, каб пераканацца, што пра гэта яшчэ не паведамлялася. Можна праверыць таксама старонку паведамленьняў пра памылкі на старонцы SourceForge. Толькі пераканаўшыся, што вы першы, хто знайшоў узнаўляльную пасьлядоўнасьць падзеі, якая вызвала нешта нечаканае, сьлед падаваць паведамленьне пра памылку.
Кожнае добрае паведамленьне пра памылку мусіць мець дакладна тры рэчы.
- Крокі, каб аднавіць,
- Што чакалася
- І што замест гэтага атрымалася.
Можна дадаць копіі файлаў, часткі часопіса, здымкі экрана, усё, што можа дапамагчы распрацоўнікам знайсьці і выправіць памылку.
Праглядзець архівы групы карыстальнікаў можна тут:
http://tech.groups.yahoo.com/group/OmegaT/
Праглядзець старонку паведамленьняў пра памылкі і падаць новае, калі неабходна, можна тут:
https://sourceforge.net/p/omegat/bugs/
Сачыць за тым, што робіцца з вашым паведамленьнем пра памылку, можна, зарэгістраваўшыся як карыстальнік SourceForge.
==============================================================================
6. Зьвесткі пра гэтую рэдакцыю
Гл. файл “changes.txt” з падрабязнай інфармацыя пра зьмены ў гэтай і ўсіх папярэдніх рэдакцыях.
==============================================================================